Новая грашовая адзінка будзе выпускацца ў манетах і банкнотах наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 100 і 200. Яе абменны курс да даляра ЗША будзе складаць 13,5 зімбабвійскага золата за 1 даляр ЗША. Цяпер 1 даляр можна купіць за 30,5 тысячы зімбабвійскіх даляраў.

Адзначаецца, што ZiG будзе запушчаны ў абарачэнне 8 красавіка. Банкноты зімбабвійскага даляра ад грамадзян будуць прымацца банкамі краіны на абмен цягам наступных 21 дзён.

Увядзенне ZiG — ужо шостая з 2008 года спроба Зімбабвэ нарэшце стварыць нармальную мясцовую валюту. Папярэднія спробы былі няўдалыя, бо з-за высокай інфляцыі ўведзеныя новыя плацежныя сродкі вельмі хутка абясцэньваліся.

Чытайце таксама:

Прэзідэнту Зімбабвэ падарылі ноўтбук «Гарызонт»

Прэзідэнт Зімбабвэ доўга не мог завесці трактар ад Лукашэнкі ВІДЭА

Беларускія сілавікі будуць перадаваць вопыт зімбабвійскім

«Дапамагла сабраць рэкордны для Зімбабвэ ўраджай». Пра што гаварылі ў сваіх навагодніх зваротах рэгіянальныя чыноўнікі

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2