Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыров. Фота: урад Чачні

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыров. Фота: урад Чачні

Усе музычныя, вакальныя і харэаграфічныя творы ў Чачні цяпер павінны адпавядаць тэмпу ад 80 да 116 удараў у хвіліну. Такое рашэнне прыняло Міністэрства культуры рэспублікі.

Кіраўнік ведамства Муса Дадаеў расказаў, што гэтае рашэнне было зацверджана Рамзанам Кадыравым. Па даручэнні кіраўніка Чачні Мінкульт цяпер правярае ўсю музыку на «адпаведнасць чачэнскаму менталітэту і музычнаму рытму», адзначае Медуза.

Пры гэтым у вызначаныя кіраўніцтвам Чачні рамкі не трапляе гімн Расіі, тэмп якога складае менш за 80 удараў у хвіліну. Таксама пад забаронай могуць апынуцца транс, тэхна, самба, румба і вальс.

Чытайце таксама:

У маскоўскім аддзеле паліцыі памёр ураджэнец Чачні, якога затрымалі пасля тэракта ў «Крокусе»

Былы ўкраінскі палонны расказаў, як яго прадалі чачэнцам для наступнага абмену

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі

Клас
10
Панылы сорам
15
Ха-ха
51
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6