З мяса беларусы абіраюць курыцу, а вось ялавічыну купляюць рэдка. Фота: «Наша Ніва»

З мяса беларусы абіраюць курыцу, а вось ялавічыну купляюць рэдка. Фота: «Наша Ніва»

Беларусы аддаюць перавагу мясу птушкі — 46% такой прадукцыі было рэалізавана ўнутры краіны, 28% адправілі на экспарт. А вось ялавічыну жыхары нашай краіны абіраюць рэдка — 53% вырабленага мяса сышло на экспарт і толькі 2% прадалі арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання.

У тыктоку пад навінамі пра гэта беларусы абураюцца: з такімі цэнамі — і не дзіва. Гародніна і садавіна ў несезон дарагія, рыба і ялавічына — таксама.

«Мяса… А вы цэннік бачылі на рыбу і гародніну?» — абураюцца.

«А што есці трэба? Сёмгу і фарэль? Так у людзей ЗП такіх няма».

«Цэны на гародніну, садавіну, зеляніну, рыбу з позняй зімы і да чэрвеня месяца роўныя кошту крыла ад Боінга. Гэтай зімой апельсіны — 7,99 руб., яблыкі — 4,99 руб., а ліставая салата — 22 руб. за 1кг, ранняя радыска — 8-9 руб.» — пералічаюць у каментарах.

«Сіняя курыца таннейшая за фарэль і яе на даўжэй хопіць», — сумна жартуюць.

«Што таннейшае, тое і ямо!!!»

«У нас у Талачыне ялавічыны я не бачыла, толькі фарш сумнеўнай якасці, а курыца і рыба па нашай зарплаце. Хай яна есць толькі траўку пад сваім акенцам, калі мы шмат мяса ямо».

«Калі ў нас беларускія агуркі каштуюць даражэй за кураціну… То так — агуркі можна і за спажыванне мяса палічыць…» — філасофствуюць.

Чытайце таксама:

У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

Батончык «Зарядись» і маладзечанскі «Ракфорці». Якія беларускія прадукты можна купіць у крамах замест імпартных?

Каталіцкі арцыбіскуп афіцыйна дазволіў вернікам есці мяса на свята 8 сакавіка

Клас
12
Панылы сорам
22
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
38