Леў Рубінштэйн. Фота: Natalia Senatorova / wikipedia.org

 Леў Рубінштэйн. Фота: Natalia Senatorova / wikipedia.org

Мужчыну, які 8 студзеня збіў на пераходзе ў Маскве паэта Льва Рубінштэйна, прыгаварылі да года і васьмі месяцаў умоўна, паведамляе пракуратура Масквы. Прозвішчы ў паведамленні не пазначаны, піша Бі-бі-сі.

63-гадовага мужчыну судзілі па абвінавачанні ў парушэнні правілаў дарожнага руху, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 3 арт. 264 КК РФ).

«Абвінавачаны, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген Гольф», рухаўся па вул. Абразцова, дзе на нерэгулюемым пешаходным пераходзе не саступіў дарогу мужчыне, які пераходзіў праезную частку, збіўшы яго, — гаварылася ў папярэднім прэс-рэлізе пракуратуры. — 76-гадовы пацярпелы быў шпіталізаваны ў цяжкім стане ў медыцынскую ўстанову, дзе пасля памёр».

76-гадовы паэт і эсэіст памёр у маскоўскай бальніцы 14 студзеня.

Рубінштэйн нараўне з Усеваладам Някрасавым і Дзмітрыем Прыгавым — адзін з заснавальнікаў маскоўскага канцэптуалізму. Літаратурай Рубінштэйн займаўся з канца 1960-х гадоў, у пачатку 1970-х пачаў распрацоўваць уласную стылістыку мінімалізму.

Пад уплывам працы з бібліятэчнымі карткамі, з сярэдзіны 1970-х гадоў стварыў уласны жанр «Картатэкі», які ўзнік на стыку вербальнага, выяўленчага і перфарматыўнага мастацтва.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку пратэсных акцый у Беларусі. У сакавіку 2022 года падпісаў адкрыты ліст, які асуджае расійскае ўварванне ва Украіну.

Чытайце таксама:

Памёр расійскі паэт Леў Рубінштэйн

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5