Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Зяленскі адзначыў, што Украіне патрэбная сучасная зброя, у тым ліку з ЗША.

«Так, у Расіі больш людзей, больш зброі. Але ў аб'яднанага Захаду ёсць сучасныя сістэмы ўзбраенняў. Таму мы атрымаем пэўныя тэхналогіі. І калі мы працягнем нарошчваць вытворчасць, калі атрымаем ліцэнзіі ад нашых партнёраў, то справа не ў ліку людзей. Справа ў якасці зброі», — лічыць прэзідэнт Украіны.

Зяленскі скептычна настроены наконт магчымых перамоў з Уладзімірам Пуціным.

«Усё, што ён казаў дагэтуль, — пасля гэтага ён рабіў па-іншаму. Мы не можам яму давяраць. [ … ] Можна дамовіцца пра ўсё, але пытанне ў тым, ці будзе ён гэта выконваць», — адзначыў украінскі лідар.

Прэзідэнт Украіны таксама выступае супраць замарозкі канфлікту. Ён упэўнены, што перадышку Пуцін выкарыстае для падрыхтоўкі новага нападу на Украіну.

Зяленскі запэўніў: сілы абароны робяць усё, каб расійская армія не змагла захапіць Харкаў.

«Пуцін, вядома, хацеў захапіць Харкаў, таму што для яго гэта вялікі сімвал. Харкаў — адна са сталіц Украіны, у яго вялікае сімвалічнае значэнне. [ … ] Мы робім усё магчымае, каб гэтага не адбылося. [ … ] Пуцін разумее толькі сілу. Ён адчувае, як жывёла: калі ты не можаш абараніць сябе, ён разбурыць яшчэ больш. Яго жаданне — захапіць усю Украіну. [ … ]

Ён знішчыць усё. Ён заб'е шмат людзей. Большасць людзей не ўцякуць, таму ён заб'е многіх з іх. Як гэта будзе? Крыві будзе шмат. Будзе шмат ахвяр, шмат страт. Мы гаворым пра сотні тысяч», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама расказаў, што не разумее, чаму Германія не можа перадаць ягонай краіне жыццёва неабходныя ракеты Taurus. Зяленскі мяркуе, што гэтыя ракеты не здольныя абараніць Германію ад ядзерных пагроз Расіі, пры гэтым яны сур'ёзна дапамогуць украінскай арміі на фронце.

Чытайце таксама:

Зяленскі даў інтэрв'ю, у якім успомніў і пра Беларусь 

Буданаў расказаў, калі чакаецца наступ Расіі

Другога шанцу ні Украіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву не ўдасца іх адбіць

Стала вядома, якія з палітыкаў найбольш папулярныя і ненавісныя ў Еўропе 

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Клас
12
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5