Фота: партал мэра і ўрада Масквы/Максім Дзянісаў
«У адпаведнасці з лістом Генконсульства РФ у Гродне просім у тэрмін да 18 красавіка прадаставіць <…> інфармацыю аб зацікаўленасці вашых авіякампаній у выкананні палётаў па маршрутах з пунктаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Гродна», — адзначаецца ў тэлеграме, піша ТАСС.
Пакуль прамыя палёты ў Расію (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань, Сочы) ажыццяўляюцца з Мінска, Гомеля і Брэста.
Аэрапорт Гродна ўведзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе, цяпер ён не абслугоўвае рэгулярныя рэйсы. Аднак летась мясцовыя ўлады паведамлялі, што аэрапорт тэхнічна гатовы да аднаўлення рэгулярных рэйсаў.
Чытайце таксама:
З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву
Калінінград, Бялград, Дубай, Казахстан… Як беларусы едуць з Еўропы дадому праз трэція краіны