Сяргей Хаменка Сергей Хоменко Sergey Khomenko

Сяргей Хаменка. Скрын відэа тэлеканала «Беларусь 1»

Генерал унутраных войск Сяргей Хаменка, які без юрыдычнай адукацыі быў прызначаны міністрам юстыцыі, цяпер засядае ў верхняй палаце парламента краіны. Там ён «абраны» намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Выглядае, што Хаменка яшчэ не да канца разумее функцый структуры, куды ён трапіў, але выказаў жывое жаданне больш ездзіць у замежныя камандзіроўкі.

У сваім першым каментары ён выказаўся наступным чынам:

«голас парламентарыяў павінен гучаць на ўсіх пляцоўках. Наш голас павінен быць пачуты як у сяброўскіх дзяржавах, так і ў несяброўскіх. Чаму? Таму што праўда ўсё роўна пераможа. Беларуская зямля характарызуецца асноўным прынцыпам — праўдай».

На відэа тэлеканала «Беларусь 1» заўважна, што аратарскі талент і красамоўства Хаменкі зрабіла ўражанне на журналістаў, якія не змаглі стрымаць сваіх эмоцый.

На гэта звярнулі ўвагу аўтары ютуб-каналу «Ахвяры рэжыму».

Чытайце таксама:

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка страціў пасаду. Віцэ-прэм'ер Заяц таксама

Міністр юстыцыі прапанаваў, каб адвакаты, якіх прынялі ў калегію да 2017 года, давалі прысягу

Міністр юстыцыі дэклараваў неабходнасць змагання з «нацменамі». Сам ён родам з Данбаса, а ўсю кар'еру рабіў у міліцыі

Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Клас
8
Панылы сорам
18
Ха-ха
62
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
16