Эманюэль Макрон. Фота: AP Photo/Christophe Ena, Pool

Эманюэль Макрон. Фота: AP Photo/Christophe Ena, Pool

Эмануэль Макрон па-ранейшаму выказвае надзею, што «алімпійскае перамір'е» можа быць заключана падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы (пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня), у той час як вайна паміж Расіяй і Украінай, з аднаго боку, і Ізраілем і ХАМАС — з другога, працягваецца.

«Мы хочам працаваць над алімпійскім перамір'ем, і я думаю, што гэта магчымасць, з якой я таксама паспрабую прыцягнуць многіх нашых партнёраў», — сказаў ён BFMTV.

Эманюэль Макрон заявіў, што звернецца па дапамогу да кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна, які наведае Парыж з візітам праз некалькі тыдняў. Прэзідэнт Французскай Рэспублікі, у прыватнасці, нагадаў, што яго кітайскаму калегу прыйшлося «прарабіць тую ж працу» ў 2022 годзе з нагоды зімовых Алімпійскіх гульняў. Поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну адбылося на чацверты дзень пасля сканчэння Алімпіяды.

Эманюэль Макрон мяркуе, што Алімпійскія Гульні 2024 года павінны стаць «момантам дыпламатычнага міру».

«Гэта таксама тое, што алімпізм, з дыпламатычнага пункту гледжання, дае многае», — дадаў ён.

Макрон таксама адзначыў, што расійскія і беларускія спартсмены выступяць пад нейтральным сцягам.

Са свайго боку, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) таксама даў зразумець у снежні мінулага года, што расійскія і беларускія спартоўцы змогуць узяць удзел у спаборніцтвах толькі ў тым выпадку, калі яны не будуць актыўна падтрымліваць расійскае ўварванне ва Украіну.

Чытайце таксама:

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў, дзе расіяне паспрабуюць прарваць фронт найбліжэйшым часам

Украінскае камандаванне паведаміла пра пагаршэнне сітуацыі на фронце на ўсходзе краіны

Галоўнакамандуючы УСУ пра «мабілізацыю 500 тысяч»: Пасля аўдыту гэтая лічба істотна зменшаная

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2