Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У Міністэрстве абароны растлумачылі змены заканадаўства, якія датычацца SMS-апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенкамат.

Цяпер грамадзяне могуць атрымліваць апавяшчэнне аб тым, што ім неабходна з'явіцца ў ваенкамат, праз сэрвіс кароткіх паведамленняў.

Фота: Мінабароны

Фота: Мінабароны

SMS-паведамленні стануць дадатковым каналам апавяшчэння. Позва па-ранейшаму застанецца асноўным.

Зараз аператарам сувязі кожнаму ваеннаму камісарыяту будзе прысвоена так званае альфа-імя. Яно будзе значыцца ў графе адпраўшчыка. Са спісам альфа-імёнаў, прысвоеных ваенкаматам, можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце Мінабароны.

Альфа-імёны ваенкаматаў на прыкладзе Мінска. Фота: Mil.by

Альфа-імёны ваенкаматаў на прыкладзе Мінска. Фота: Mil.by

Паведамленне ад ваеннага камісарыята будзе змяшчаць наступную інфармацыю: час і дата яўкі, яе мэта, адрас па якім трэба з'явіцца, а таксама тэлефон для даведак.

Паведамленне не змяшчае спасылак і не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпартныя даныя па тэлефоне ваенкамат ніколі не запытвае, падкрэсліла прадстаўнічка Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3