Як паведамлялі прапагандысты, мужчына заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве «Честные люди», ініцыятыве «Беларуская Рада культуры» — 26 рублёў 7 капеек і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help. 

На судзе Шведаў віну прызнаў часткова.

Ён растлумачыў, што «не меў намеру даваць грашовыя сродкі экстрэмісцкім фармаванням, а грошы пераводзіў у дабрачынных мэтах для аказання дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, медыкаментаў людзям, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях».

Суддзя Віталь Кулеш 19 красавіка прызнаў Шведава вінаватым і асудзіў яго да трох гадоў і шасці месяцаў хіміі з канфіскацыяй тэлефона.

Першапачаткова паведамлялася, што Шведаву прысудзілі калонію, але гэта была памылковая інфармацыя.

Шведава затрымалі 26 студзеня 2024 года. Мужчына ўтрымліваўся пад вартай у турме Гродна.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці абвінавачання супраць зоркі беларускага «Што? Дзе? Калі?»

Пачаўся суд над зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» Фёдарам Шведавым. Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць за «фінансаванне экстрэмізму»

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
30