Фота: syech imam Al Kautsar / vecteezy.com
Даражэе прадукцыя прадпрыемстваў «Тытунь-Інвест», «Сентоні ПРО» і цыгарэты, якія ўвозіць «Беларусьгандаль». У той жа час прадукцыя ад тытунёвай фабрыкі «Нёман» і «Інтэр табака», а таксама імпарт «Сентоні ПРО» даражэць гэтым разам не будуць.
Напрыклад, марка Sobranie Caster падаражэе на 45 капеек. На 30 капеек падаражэюць некалькі марак ад «Сентоні ПРО». На «Карону» і «Форт» кампаніі «Тытунь-Інвест» цана вырасце на 5 капеек.
Акрамя таго, «Сентоні ПРО» пачне вырабляць новыя для Беларусі маркі цыгарэт, а таксама ўвозіць новыя для сябе маркі. Напрыклад, вырабляцца будуць Kent Nano Feel (6,75 рубля), Pall Mall Nano Aroma Brown і Pall Mall Nano Aroma Red (па 5,50 рубля). Увозіць жа кампанія плануе, напрыклад, Camel Compact і Camel Compact Blue (па 5,50 рубля).
У беларускіх вытворцаў і імпарцёраў цыгарэт ёсць права на штомесячную дэкларацыю максімальных рознічных цэн на тытунёвыя вырабы. І з пачатку гэтага года цыгарэты даражэюць кожны месяц.
Чытайце таксама:
Як мае працаваць схема па абыходжанні санкцый, накладзеных на вытворцаў цыгарэт
У Беларусі з'явілася новая кампанія — вытворца цыгарэт. Але не новае прозвішча яе ўладальніка
У Польшчы знайшлі паўмільёна пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэтаў. Іх перавозіў літовец