Ілля Чарняўскі
Як вынікае з рашэння суда, Мядзелец выклаў у тыктоку жартаўлівы ролік з удзелам інспектара ІСН Пастаўскага РАУС. Канал «Віцебск, я гуляю» лічыць, што гаворка ідзе пра капітана міліцыі Іллю Чарняўскага.
Што было ў роліку, невядома. Вясковец на судзе сцвярджаў, што сваім ролікам не збіраўся абражаць міліцыянера, а музыку ў роліку наклаў для жарту.
Суддзя Наталля Максімовіч арыштавала Мядзельца на 7 сутак. Яго судзілі па артыкуле за абразу службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў (артыкул 24.4 КаАП) і прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.
Чытайце таксама:
Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года
Затрымалі некалькі студэнтаў БНТУ. Сілавікі кажуць, што іх завербавала СБУ