Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

— Я не магу гэта каментаваць. Гэта абсалютна шакуючы выпадак, — сказаў Радаслаў Сікорскі пра сітуацыю з Томашам Шмітам. 

Кіраўнік польскай дыпламатыі прызнаўся, што пакуль мала ведае пра справу, бо даведаўся пра яе падчас размовы з журналістамі. 

— Я ў шоку, калі шчыра. У нас некалі ўжо быў здраднік, і, здаецца, гэта падобны выпадак, — дадаў ён 

Сёння польскі суддзя Томаш Шміт абвясціў, што просіць абароны ў беларускіх уладаў.

Чытайце таксама:

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0