Фота: Wikimedia Commons/Кірыл Мартынаў

Фота: Wikimedia Commons/Кірыл Мартынаў

Наўгародскі абласны суд прысудзіў Антаніну Мартынаву да дзевяці гадоў калоніі агульнага рэжыму за замах на забойства дачкі. Антаніна — былая жонка галоўнага рэдактара выдання «Новая газета Европа» Кірыла Мартынава.

Па версіі абвінавачання, у лютым 2007 года ў Вялікім Ноўгарадзе Мартынава скінула ў лесвічны праём сваю дачку Алісу. Дзіця ў выніку атрымала траўмы сярэдняй цяжкасці. Пракурор падчас спрэчак запытваў для жанчыны дзесяць гадоў калоніі.

Мартынава ў апошнім слове заявіла пра сваю невінаватасць і папрасіла не разлучаць яе з дачкой, паведамляе «Новая газета Европа».

Гучная «Наўгародская справа» здарылася ў 2007 годзе. Тады Мартынаву затрымалі па падазрэнні ў замаху на забойства ўласнай дачкі. Следства лічыла, што Антаніна пайшла на злачынства, паколькі двухгадовая Аліса замінала яе асабістаму жыццю.

Сама Мартынава тлумачыла, што гэта быў няшчасны выпадак: яна была няўважлівая і не заўважыла, як дзіця ўпала. Антаніна сама выклікала хуткую. Неўзабаве ў справе з'явіліся паказанні 11-гадовага відавочцы, які расказаў, што «вялікая дзяўчынка скінула з лесвіцы маленькую».

Справа атрымала вялікі грамадскі рэзананс. Абарона настойвала на невінаватасці Мартынавай і адзначала, што ўся справа пабудаваная на паказаннях непаўналетняга. Аднак у 2008 годзе суд прысяжных прызнаў жанчыну вінаватай у замаху на забойства.

Пасля абвяшчэння вердыкту Мартынава знікла. Яна хавалася 16 гадоў, затрымалі яе толькі ў красавіку 2024 года. У судзе Антаніна распавяла, што ўвесь гэты час жыла з дачкой у Расіі.

Чытайце таксама:

Асуджаны на 25 гадоў расійскі палітык Кара-Мурза стаў уладальнікам Пулітцэраўскай прэміі

У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press

Каманда Навальнага пахвалілася, што паспрыяла арышту намесніка Шайгу. Успыхнуў скандал

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0