21‑гадовы мінчанін затрыманы па падазрэнні ў забойстве з карыслівых меркаванняў 24‑гадовага жыхара сталіцы.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, абгарэлы труп загінулага з прыкметамі гвалтоўнай смерці быў знойдзены 26 студзеня ў лясным масіве каля вёскі Курганы Мінскага раёна.
Супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што злачынства было ўчынена 22 студзеня на арандаванай кватэры па вуліцы Талбухіна ў Мінску.
Злачынец з мэтай завалодання аўтамашынай «Аўдзі‑4» задушыў яе ўладальніка, пасля чаго труп вывез за горад і падпаліў.
Падазраваны быў затрыманы 30 студзеня і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РУУС. У дачыненні да яго распачата справа па арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).
Аўтамашына знойдзена 30 студзеня ў Мінску.
0
0
0
0
0
0