Пра гэта паведаміў сёння журналістам пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Я думаю, што калі ўжо атрымалі і аплацілі 50% акцый, то, напэўна, ёсць жаданне атрымаць больш за 50%. Інакш дзеля чаго куплялі 50%», — сказаў пасол.

Нагадаем, што ў мэтах стварэння сумеснай беларуска‑расійскай газатранспартнай арганізацыі Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі і ААТ «Газпрам» 18 мая 2007 года быў заключаны дагавор куплі‑продажу 50‑працэнтнага пакета акцый ААТ «Белтрансгаз» па цане $2,5 млрд. Па дагавору, на працягу 2007‑2010 гадоў «Газпрам» павінен штогод выплачваць па $625 млн. за пакет акцый у памеры 12,5%.

У чэрвені 2007 года «Газпрам» ажыццявіў першы плацеж у памеры $625 млн. і атрымаў ва ўласнасць 12,5% акцый ААТ «Белтрансгаз». Апошні плацеж «Газпрама» за 12,5% акцый «Белтрансгазу» быў атрыманы 24 лютага. Такім чынам, ААТ «Газпрам» стала ўладальнікам 50% акцый «Белтрансгазу». Агульны кошт актываў ААТ «Белтрансгаз» ацэнены ў $5 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?