Дакумэнты, якія былі падрыхтаваныя кіраўніцтвам папраўчай установы ў Баранавічах, так і не дайшлі да суду.

4 верасьня палітыка пад канвоем даставілі з Баранавічаў ў Мар'іну Горку, а пасьля – ў камэндатуру вёскі Блонь. На новым месцы ягоны працоўны дзень доўжыцца ад 6:30 да 23:00 без перапынкаў на абед і выходных.

«Паводле такога раскладу не працуе ніводны з «хімікаў». Але я вытрымаю: я чалавек загартаваны, маю добрую фізычную падрыхтоўку. А галоўнае: адчуваю маральную падтрымку маіх сяброў і паплечнікаў па сацыял-дэмакратычнай партыі, усіх людзей, якім дарагая Беларусь і дэмакратыя», -- заявіў Мікола Статкевіч.

«За апошні месяц мяне спрабавалі напаіць, а пасьля вазілі здаваць аналіз крыві на ўтрыманьне алькаголю. Мяне настойліва запрашалі паўдзельнічаць у пікеце, які пасьля маёй адмовы не адбыўся. Далей: калі я выходзіў на працу, мяне пачалі кантраляваць ня толькі супрацоўнікі камэндатуры, але і «сэксоты» мясцовага КГБ. Спрабавалі наладзіць бойку з маім удзелам».

Паводле Статкевіча, галоўная мэта ўладаў – адцягнуць дату вызваленьня.

Мікола Статкевіч асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў рэфэрэндуму і парляманцкіх выбараў у 2004 годзе. Болей за год ён адпрацаваў у папраўчай установе адкрытага тыпу пры Баранавіцкім РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?