«Чалавек, які зашмат ведаў».
Вялікабрытанія, 1934, чорна-белы, рэж. Альфрэд Хічкок.
Трымценьнік.
Сямейная пара на адпачынку ў Швайцарскіх Альпах становіцца сьведкам забойства. Героі мусяць разгадаць тайны забітага сакрэтнага агента, каб прадухіліць змову й выратаваць скрадзенае дзіця...
Клясыка сусьветнага кіно, якая зь цягам часу толькі павышае свой кошт. Фірмовы саспэнс Альфрэда Хічкока з дасьціпнай іроніяй і трымценным дзеяньнем.
Не прапусьціце!
Аўторак, 26 верасьня
«Лад», 22.25.
0
0
0
0
0
0