Напісаў для беларускай Вікіпэдыі артыкул пра брытанскага шоўмэна і коміка Пітэра Сэрафіновіча, чыім голасам у першай сэрыі «Star Wars» прамаўляў галоўны злодзей Дарт Маўл.
Сэрафіновіч нарадзіўся ў Лівэрпуле, у 1993 годзе прыйшоў на радыё, празь некалькі гадоў — на тэлевізію. З таго часу зьняўся ў безьліч тэлесэрыялаў, вёў шоў на ТВ і радыё, агучваў рэкляму.
А ягонага дзеда, паводле інфармацыі ў інтэрнэце, звалі Сымон Серафіновіч (альбо Серафімовіч), ён жыў у Заходняй Беларусі, пасьля вайны асеў у Вялікай Брытаніі. Асабліва актыўна ў жыцьці беларускай дыяспары ня ўдзельнічаў, належаў да про-БЦРаўскай фракцыі пасьля раскола на прыхільнікаў БНР і БЦР, быў удзельнікам беларускай вайсковай нацыяналістычнай арганізацыі «Беларускі вызвольны рух». У
Вось так.