Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт,
Цэнтральная выбарчая камісія
Прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Пракуратура г. Мінска
Адміністрацыя прэзідэнта
Лагвінца Аляксандра Іванавіча,
які пражывае па адрасе:
г. Мінск 220019 вул. Чайлыткі д. 13 кв. 47

Копія: Газеты «Наша Ніва», «Народная воля», «Белорусы и рынок», «Товарищ», «КП в Белоруссии» «Звязда», «СБ», Радыё «Свабода» і інш СМІ, OSCE Office in Minsk.

ЗАЯВА

Звяртаю вашую ўвагу, што паводле афіцыйнай інфармацыі колькасць выбарцаў у Фрунзенскім раёне г. Мінска за перыяд ад мясцовых выбараў сакавіка 2003 г. да мясцовых выбараў 14 студзеня 2007 г. зменшылася на 13.659 чалавек (гл. Дадатак 1), а ў Фрунзенскім раёне, дзе штогод уводзіцца каля 40% новага сталічнага жылля, налічваецца мінімум (!!!) 94 новых шматкватэрных дамоў, заселеных пасьля 2003 г. (гл. Дадатак 2). Калі ўзяць сярэднюю колькасьць кватэраў у кожным новым доме (120) памножыць на мінімум (!!) 2 дарослых на кватэру (120х2х94 = 22.560) і дадаць больш за 2.500 колькасьць выбарцаў у былой вёсцы Кунцаўшчына, далучанай пасля 2003 г. да г. Мінска, дык атрымліваецца, што ў Фрунзенскім раёне г. Мінска за пазначаны перыяд з’явілася больш за 25.000 новых выбарцаў. Гэта азначае, што паводле афіцыйнай інфармацыі за перыяд 2003-2006 гг. у Фрунзенскім раёне стала менш на амаль 39.000 (13.659+25.000) выбарцаў.

У тым выпадку, калі такое становішча абумоўленае імклівым ростам смяротнасці дарослага насельніцтва, што жылі тут да 2003 г., а таксама масавай міграцыяй 15-17-гадовых жыхароў Фрунзенскага раёна г. Мінска, што жылі тут да 2003 г. і якія на 14 студзеня 2007 г. будуць мець права галасаваць, прашу (1) праінфармаваць грамадскасць пра праўду цяжкіх стратаў насельніцтва і растлумачыць іх прычыны, (2) прыцягнуць да адказнасці асобаў, вінаватых у давядзенні да такой надзвычайнай сітуацыі і затойванні гэтай інфармацыі, (3) аб’явіць Фрунзенскі раён сталіцы зонай дэмаграфічнага бедства, (4) паставіць дэмаграфічную сітуацыю ў дадзеным раёне пад асабісты кантроль адпаведных структурных кіраўнікоў у дзяржаве і (5) звярнуцца па тэрміновую гуманітарную дапамогу да міжнароднай супольнасці.

У тым выпадку, калі такое становішча абумоўленае спробай наўмыснага заніжэння колькасці выбарцаў (20%, а хутчэй за ўсё нават 25% поўнагадовых грамадзянаў па Фрунзенскім раёне не ўлічаныя ў якасці выбарцаў!!!), прашу (1) пераглядзець цяперашні механізм фармавання спісаў выбарцаў, які непазбежна стварае глебу для такіх злоўжыванняў з боку выканаўчай улады, (2) высвятліць прычыны неўнясення ў спісы выбарцаў велізарнай колькасці грамадзянаў, (3) прыцягнуць, на падставе Артыкула 192 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, да крымінальнай адказнасці асобаў, вінаватых у падачы ілжывай інфармацыі, (4) пералічыць колькасць выбарцаў у Фрунзенскім раёне г. Мінска, усебакова праінфармаваўшы пра гэта грамадскасць, і (5) з улікам дзейнага заканадаўства, а ў прыватнасці Артыкула 15 Выбарчага кодэксу, паводле якога «Выбарчыя акругi ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў: адхiленне колькасцi выбаршчыкаў у выбарчай акрузе ад сярэдняй колькасцi выбаршчыкаў, якiя прыпадаюць на выбарчую акругу па выбарах у дадзены мясцовы Савет дэпутатаў, не можа перавышаць 10 працэнтаў», адмяніць Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў аб колькасці выбарчых акругаў па г. Мінску і аб сярэдняй колькасці выбарцаў на акругу як супярэчнае дзейнаму заканадаўству і дыскрымінацыйнае ў дачыненні да жыхароў Фрунзенскага раёна г. Мінска і, адпаведна, Рашэнне ад 20 кастрычніка 2006 № 1 Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

17 лістапада 2006 г.

Лагвінец А.І.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў

Дададак 1.

Афіцыйная колькасць выбарцаў у Фрунзенскім раёне г. Мінска
1.СУХАРАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 2722.82920.808
2.АДОЕЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 2822.05724.030
3.ЗАХОДНЯЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 2924.50022.157
4.АДЗІНЦОЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3022.33721.804
5.ПУШКІНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3124.30720.831
6.КУНЦАЎШЧЫНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3223.66720.811
7.МАСЮКОЎШЧЫНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3322.10621.816
8.МАТУСЕВІЧСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3423.24320.802
9.ЖУДРОЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3521.45622.427
10.КАЛЬВАРЫЙСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3623.54020.897
Разам, колькасьць выбарцаў, Фрунзенскі раён230.042216.383

Крыніца: «Минский курьер» за 11.12.2002 г. і 24.10.2006 г.

Дадатак 2

Спіс новых дамоў у Фрунзенскім раёне, заселеных пасьля 2003 г.

Вуліцы:

Адзінцова – дамы № 1 (к. 2), 3 (к. 2), 7; 97, 99, 44, 46, 48, 52, 115, 119.
Адоеўскага – дом № 54а.
Акадэміка Фёдарава – дом № 3.
Берута – дамы № 15 (к. 1, 2).
Бурдзейнага – дамы № 10, 14, 18.
Лабанка – дамы № 14, 18, 20, 78, 88.
Ляшчынскага – дамы № 31 (к. 1, 2, 3)., 33 (к. 1, 2), 35, 37, 39, 49, 51, 53, 55,
Мазурава – дамы № 18, 20.
Матусевіча – дом № 90.
Прытыцкага – дамы № 41, 43, 45, 47, 60б, 89.
Скрыпнікава – дамы № 3, 4, 14, 16, 19, 25, 27, 35, 34, 36, 40, 42, 46, 48.
Сухараўская – дамы № 12, 14, 27, 52, 54, 56, 58, 60, 62
Цімашэнкі – дамы № 28, 30, 32.
Чайлыткі – дамы № 11, 17, 19, 21.
Шамякіна - дама № 5, 7, 11
Шаранговіча – дамы № 45, 53, 55, 57, 59 (к. 1, 2), 61, 63 (к. 1, 2); 62, 64, 66, 70, 74.
Якубоўскага – дамы № 74, 78.
Янкоўскага – дамы № 4, 6.
Былая вёска Кунцаўшчына: вуліцы Брыкета; Валожынская; Івянецкая; Акадэміка Вышэлескага; Акадэміка Жабрака. Завулкі: Акадэміка Вышэлескага; Акадэміка Жабрака.

Крыніца дла параўнання, дзе пералічаныя дамы ды іхная прыналежнасць да ўчасткаў : «Минский курьер» за 25.12.2002 г. і 14.11.2006 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0