мітычнай мітусьнёй абшарпаны абшар:
сёй-той тэсей ў карункавым кірунку
па лёхах лябірыніцца з клубком блукаць,
па лёгіцы цаглін на мудрагелістым падмурку...
падлеткавым палётам замінаюць прамяні:
нібы спрыяе неба спрыту карнікаў ікараў,
што высьпелі на высьпе, каб бяз высьпяткаў увысь
рашуча рушыць з марай шаргануць па Шары…
дэдалы дадалі дэталь да далягляду:
жартоўны жах і жорсткасць найдасьціпнейшай сьцяны...
у шчылінах яна! ад шчырасьці юначай!
наўпрост за ёй – Прастора безь мітычнай мітусьні
Сакавік 2006 г.
***
самота:
мо там сам Бог у скрусе
бо ў курсе
як цягнецца рука
да дзьмухавечнага рухавіка
0
0
0
0
0
0