У суботу і нядзелю прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве арганізавалі пікеты салідарнасьці з палітвязьнямі. Акцыі адбыліся насупраць амбасады Беларусі ў Расеі.
Прамаўляе адзін з арганізатараў акцыі, актывіст беларускай грамады і былы ўдзельнік дысыдэнцкага руху ў СССР Якуб Шагідзевіч: «Акцыя прысьвечаная аднаму: каб дабіцца свабоды для палітычных вязьняў у Беларусі. Мы, выхадцы зь Беларусі, якія жывуць у Маскве, вельмі перажываем за стан рэчаў у Беларусі. Жахлівая расправа Лукашэнкі над грамадзянамі вядзе да таталітарызма, і ў 21 век ніякіх посьпехаў у Беларусі з гэтым дыктатарам ня будзе.»
0
0
0
0
0
0