Леташні пераезд гісторыка-філялягічнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў адрэстаўраваныя карпусы былога езуіцкага калегіюму стаў пачаткам вяртаньня ўнівэрсытэту ў Полацак. Як вядома, ПДУ ўзьнік на базе Наваполацкага політэхнічнага інстытуту ў нафтагорадзе.
Новы ўнівэрсытэт абвесьціў пра пераемнасьць зь першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі Беларусі - Полацкай езуіцкай акадэміяй. На пачатку году ПДУ аддалі яшчэ адзін, пяты, корпус калегіюму, які раней хацелі аддаць гісторыка-культурнаму музэю-запаведніку пад археалягічны музэй. Але ўлады палічылі, што ўнівэрсытэту будынак больш неабходны. Трэба меркаваць, што пасьля канчатковай рэстаўрацыі комплексу будынкаў калегіюму ў Полацак пераедуць і іншыя гуманітарныя факультэты. Аддадуць унівэрсытэту і будынак былога Дому афіцэраў.
З наступнага году на базе СШ №6 пачне працу гісторыка-філялягічная ліцэйская кляса для дзесяціклясьнікаў. "Кадры" для ўнівэрсытэту пачнуць рыхтаваць зь сярэдняй школы.