На матч 10-га тура чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ — «Мінск» (1:1) Беларуская чыгунка арганізавала адмысловы электрацягнік для прыхільнікаў сталічнай каманды па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск.

Састаў адправіўся са станцыі «Мінск-Пасажырскі» ў 17:50 і прайшоў да Барысава без прыпынкаў.

Праўда, пасажыраў у электрычцы апынулася мякка кажучы не густа. Паводле дакладных падлікаў, у дзесяці вагонах знаходзіліся 19 фанатаў «Мінска», чатыры супрацоўнікі міліцыі і два прадстаўнікі СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?