Сёньня са спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну выпусьцілі палітвязьня Андрэя Клімава. А 9‑й раніцы яму аддалі дакумэнты: пашпарт і даведку аб вызваленьні.

Ля выхаду са спэцустановы Клімава з шампанскім сустракалі сябры, сваякі і палітыкі.

На волі Андрэй Клімаў сказаў, што застанецца ў палітыцы, будзе працягваць дзейнасьць у рамках АГП, зьбіраецца апублікаваць кнігу пад назвай «Баршчоўскі летуценьнік»‑‑ пра досьвед знаходжаньня на «хіміі».

Андрэй Клімаў быў асуджаны на паўтара гады абмежаваньня волі за арганізацыю 25‑га сакавіка 2005 году мітынгу пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі. Раней ён адбыў болей за тры гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў эканамічным злачынстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?