У нядзелю 24 сьнежня грамадзкасьць ушанавала памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Меркавалася ўсталяваць на месцы ягонага расстрэлу ў Трасьцянцы 24 сьнежня 1942 г. памятны крыж.

Збор людзей быў прызначаны на станцыі мэтро “Магілёўская”. Але прыйшлі ня толькі некалькі дзясяткаў грамадзкіх актывістаў, але і міліцыя. Некаторыя зь людзей у цывільным сачылі за людзьмі, што выходзілі з мэтро, шукаючы “знаёмых”. Непадалёк ад станцыі дзяжурыў АМОНаўскі “ПАЗік”.

Пасьля таго як удзельнікі будучай акцыі расьселіся па замоўленых аўтобусах і аўто і скіраваліся ў бок Трасьцянца, за імі паехала і міліцыя.

Адзін з мікрааўтобусаў спынілі супрацоўнікі ДАІ. Празь некаторы час пасажырам патлумачылі, што прычына затрыманьня - у аварыі на трасе, нягледзячы на тое, што процьма іншых машын спакойна выяжджала з гораду. Урэшце, у кіроўцы аўтобуса забралі дакумэнты, а пасажыры мусілі пешкі дабірацца да месца правядзеньня жалобнай акцыі.

Затрыманы быў таксама Вячаслаў Сіўчык, які адвезены ў пастарунак міліцыі ў Шабанах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0