30 сьнежня Паўлу споўніцца трыццаць гадоў. Акурат напярэдадні гэтай даты Рада Беларускага ПЭН‑Цэнтру пастанавіла ўганараваць Паўла Севярынца літаратурнай прэміяй імя Алеся Адамовіча. Палітвязень адзначаны за цыкл «Лісты зь лесу», які вось ужо паўтара году друкуе «Наша Ніва».

Павал Севярынец ад жніўня 2005 г. адбывае высылку ў вёсцы Малое Сітна на Полаччыне. Знаходзячыся далёка ад эпіцэнтру грамадзка‑палітычнага жыцьця, у адрыве ад крыніцаў інфармацыі, Павал на прыкладзе жыхароў тых мясьцінаў адлюстроўвае асноўныя тэндэнцыі ў жыцьці ўсяго нашага грамадзтва. «Лісты Севярынца з Малога Сітна — гэта яскравы ўзор сучаснае жыцьцёвае публіцыстыкі», — адзначае сябар Рады ПЭН‑Цэнтру Ўладзімер Арлоў.

Прэмію імя Адамовіча ўмоўна можна назваць «Публіцыст году». Раней яе атрымлівалі Генадзь Бураўкін, Ганна Соўсь, Ігар Гермянчук, іншыя выдатныя аўтары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?