ААТ «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Беларусь пры адсутнасьці кантракту на 2007 г. а 10:00 па маскоўскім часе 1 студзеня 2007 г.

Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік расейскай кампаніі Аляксей Мілер. Як зазначыў Мілер, у Літву, Польшчу і Нямеччыну ўжо накіраваны паведамляльныя лісты наконт сытуацыі з пастаўкамі газу ў Беларусь, цераз якой ідзе транзыт газу з Эўропу.

«Газпрам» ня пойдзе на саступкі ў пытаньні цаны на газ для Беларусі», — заявіў у сваю чаргу прэсавы сакратар канцэрну Сяргей Купрыянаў.

Перамовы наконт умоваў паставак у 2007 г. завершыліся безвынікова – «Газпром» патрабуе павысіць цану з 47 да 105 даляраў на тысячу кубамэтраў. Менск адмаўляецца плаціць болей за 75 даляраў. Купрыянаў зьвінаваціў Беларусь у намеры распачаць несанкцыянаваны адбор расейскага газу, які вызначаны для эўрапейскіх спажыўцоў.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі, у сваю чаргу, заявіла, што транзыт газу цераз беларускую тэрыторыю бяз новага кантракту з «Газпрамам» будзе незаконным.

Тым часам працягваецца інфармацыйная вайна: расейскае інтэрнэт-выданьне газета.ру напісала, што насельніцтва Менску, у чаканьні газавай вайны, скупляе цёплую вопратку і абагравальнікі. Калі ёсьць жаданьне, чытайце тут.

На галоўнай старонцы фота А. Мілера з сайту compromat.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?