Адольф Гітлер у сваёй вядомай кнізе «Мая барацьба» пісаў зусім не толькі пра расавыя пытанні. Важны, так бы мовіць, паліталагічны складнік гэтага змрочнага твора — апраўданне неабходнасці дыктатарскага рэжыму як рэжыму персанальнай адказнасці за тое, што робіцца ў краіне.

Пры дэмакратыі і калегіяльным прыняцці рашэнняў, піша Гітлер, лідары нацыі не нясуць сапраўднай адказнасці за палітыку, якая праводзіцца. Іншая справа, піша ён, калі ўся адказнасць на адным чалавеку, аўтарытарным начальніку-правадыру, які асабіста прызначае чыноўнікаў і якія перад ім нясуць справаздачнасць.

Працытую адзін прысвечаны тэме артыкул:

«
Гітлер прапаноўвае замест дэмакратыі парлямэнтскага кшталту пабудову жорсткае ўладнае вэртыкалі,
пабудову адказнасьці ад нізу да верху, калі дзяржаўны чыноўнік адказны не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад прызначыўшым яго больш высокім начальнікам.

«Задача дзяржавы палягае ў тым, каб пачынаючы з дробнага муніцыпалітэта і заканчаючы вышэйшымі органамі ўлады краіны пабудаваць такую арганізацыю, якая б цалкам забясьпечвала трыюмф прынцыпу асобы.

У нас ня будзе ніякіх рашэньняў зыходзячых з бальшыні галасоў, а будуць толькі адказныя асобы. Слову „рада“ мы вернем яго старое значэньне. Канечне, кожны дзеяч мусіць мець дарадцаў, але вырашаць павінен ён адзін.

Мы павінны перанесьці ў сфэру дзяржаўнага жыцьця той асноўны прынцып, на якім у свой час было пабудаванае ўсё прускае войска і дзякуючы якому гэтае войска змагло стацца выдатным інструмэнтам усяго нямецкага народу: улада кожнага правадыра ад верху да нізу і адказнасьць перад правадыром ад нізу наверх».

»

Калі А. Лукашэнка ў пачатку сваёй кар’еры сказаў, што будзе будаваць дзяржаўны лад па гітлераўскай мадэлі, ён, відавочна, меў на ўвазе менавіта ўсталяванне свайго асабістага персаналісцкага рэжыма. І ён не схлусіў, хаця, мабыць, не змог тады цалкам уявіць сябе ў цэнтры розных магчымых варыянтаў развіцця падзей.

Добра быць дыктатарам у краіне, на якую ліецца манна нябесная ў выглядзе танных энэргерэсурсаў і валютнай выручкі
ад продажу прадуктаў іх перапрацоўкі. Калі дабрабыт насельніцтва расце, і чалавек, відавочна за гэта адказны ў вачах народа — гэта ты.
Зусім іншая рэч — калі бурбалка лопнула, жыццёвы ўзровень падае, і адказны за гэта па вызначэнні — таксама ты.

Таму перад надыходам непазбежнага краха пабудаванай Лукашэнкам цэнтралізаванай сацыялістычнай эканомікі можна ўявіць, як у яго нараджаецца жаданне ператварыць адказнасць у калектыўную і як ён пачынае кідацца да муляжоў грамадзянскай супольнасці кшталту «Белай Русі» і нават да палітычнай апазіцыі.

Што ў такім выпадку павінна рабіць апазыцыя? Стараніцца працягнутай рэжымам рукі як рукі хворага праказай. Разумець, што тыя, хто ўступяць на шлях кааперацыі з тонучым рэжымам, могуць пайсці на дно разам з ім. Высоўваць максімальныя патрабаванні (вызваленне палітвязняў, доступ да дзяржаўных СМІ, новыя выбары без Ярмошынай) і чакаць, пакуль «кліент» будзе «спець» да таго, каб іх выконваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?