Амэрыканскі дасьледчы фонд Heritage Foundation сумесна з The Wall Street Journal рэпрэзэнтаваў сёньня традыцыйны рэйтынг эканамічных свабод. Аналітыкі Фонду ацэньваюць краіны па 10‑ці катэгорыях – ад карупцыі і фінансавых свабод да незалежнасьці бізнэсу ад ураду.

Беларусь у гэтым рэйтынгу заняла 145‑е месца. Прыкладам, каб адкрыць уласны бізнэс у краіне, патрэбна 68 дзён. У справаздачы адзначаецца: у Беларусі амаль няма фінансавых і інвэстыцыйных свабод, нізкі ўзровень правоў на ўласнасьць, высокая ступень карумпаванасьці чыноўнікаў.

Першае месца ў агульным рэйтынгу заняў Ганконг з паказчыкам 89,3 бала са ста магчымых. На другім месцы – Сынгапур, на трэцім – Аўстралія. Расея займае 120‑ы радок (паміж Кітаем і Нэпалам у катэгорыі «у асноўным несвабодныя»).

Сярод былых савецкіх рэспублік лепш за ўсіх выглядае Эстонія – 12‑е месца, Літва – 22‑е месца, Армэнія – 32‑е. Яшчэ ніжэй за Беларусь аказаўся Туркмэністан – ён на 152‑м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?