Пастановай ураду ўводзіцца гранічны індэкс зьмяненьня адпускных цэнаў на тавары (працы й паслугі) у 2007 годзе. Ён складае 0,5% за месяц.

Ён не распаўсюджваецца толькі на тавары, вырабленыя прадпрыемствамі з замежнымі інвэстыцыямі, на ювэлірныя вырабы, на рэклямныя расцэнкі радыё і тэлебачаньня і тавары, што прадаюцца на біржы.

У выпадку, калі захаваньне нормы прывядзе да стратнасьці прадпрыемства, новую цану прыйдзецца рэгістраваць у Мінэканомікі ў адпаведнасьці з пастановай 1999 году.

Практыка абмежаваньня цэнаў існавала ад 1990‑х да 2004 году. У часы высокай інфляцыі яна прыводзіла да дэфіцыту прадукцыі, цэны на якую кантраляваліся, на прылаўках. Акрамя таго, гэта вымушала вытворцаў мяняць назвы й маркі тавару. Напрыклад, рэцэпт хлеба «Нарачанскага» нязначна мяняўся, каб можна было прадаваць яго па вышэйшай цане пад іншым брэндам. Іначай продаж яго па старой цане выходзіў стратным.

Сьледам за павышэньнем стаўкі рэфінансаваньня і зьніжэньнем курсу рубля, гэта чарговы крок, які мае на мэце супрацьдзеяньне інфляцыйнаму ціску ў выніку росту цэнаў на энэрганосьбіты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?