Сёньня ўвечары (каля паловы на восьмую) выпусьцілі на волю маладафронтаўцаў Зьмітра Хведарука і Алега Корбана.

Яны былі затрыманыя 4 лютага і трое сутак знаходзіліся ў адзіночных камэрах менскай "амэрыканкі" - турмы КДБ.

Аднак артыкул 193 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі), паводле якога хлопцы праходзяць падазраванымі, не прадугледжвае ўтрыманьня пад вартай. Прайшло трое сутак, Хведарука і Корбана выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе да суду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?