Іран прадаставіў Беларусі нафтавае поле для разведкі і здабычы нафты, паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Абдольхамід Фекры 7 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Мерапрыемства было прымеркавана да нацыянальнага свята Ірана.
Дыпламат падкрэсліў: «Беларусь і Іран прыйшлі да разумення таго, што мы можам супрацоўнічаць у галіне разведкі і здабычы нафты, што важна для энергетычнай бяспекі Беларусі». Іран, улічваючы добрыя адносіны з Беларуссю, мае намер наладжваць супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
0
0
0
0
0
0