Актывісты Маладога фронту не выключаюць, што спэцслужбы наўмысна выклікалі на допыт З.Хведарука, каб пазбавіць маючую адбыцца сёньня вулічную акцыю на дзень Сьвятога Валяньціна найбольш актыўнага ўдзельніка.
Зьмітра Хведарука і Алега Корбана супрацоўнікі КГБ затрымалі 4 лютага. Трое сутак хлопцы знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КГБ.
Яны маюць статус падазранавых у крымінальнай справе, паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу «Ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі».
Хлопцаў адпусьцілі, пасьля таго як зь іх узялі абавязальніцтвы зьяўляцца на допыт на першае патрабаваньне.
Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў паўтары году зьняволеньня за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Яго трымалі ў часе сьледзтва пад вартай, спаслаўшыся на тое, што ён праігнараваў позву на допыт.