Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага радыё «Рацыя» ды
Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
У праекце «
узялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, СяржукКожны з іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісменніка з Вільні.Сокалаў-Воюш .
Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай нядаўна кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленні Міхала Анемпадыстава.
«Летась здзейснілася мара аўтара, калі пабачыла свет яго кніга, якая стала пераможцай у намінацыі „Дзіцячая літаратура“ на радыё „Свабода“ і заняла пачэсную пазіцыю ў агульным рэйтынгу беларускіх навінак. Але сам аўтар, наш герой, не зможа яе ўбачыць. Так склаўся лёс, што праз хваробу ён страціў зрок. Таму зноў талакой, як і ў колішнія легендарныя часы, мы здзясьняем яшчэ адзін цуд — пераўвасабляем літары ў гукі, стварыўшы гэтую гукавую кнігу казак Вітушкі. Цяпер яе зможа пачуць і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім свеце».
На думку каардынатара праекта, рэдактара парталу Tuzin. FM Сяргея Будкіна, як казкі, так і само жыццё Сяргея Вітушкі вучыць быць моцным і ніколі не скарацца абставінам. «Аўтар гэтых казак — адкрыты і шчыры чалавек, які нягледзячы на цяжкасці працягвае пісаць жыццясвярджальныя гісторыі і змяняць гэты свет да лепшага. Таму гэтае выданне прызначаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў».
Праект падтрымала Беларускае радыё «Рацыя», на хвалях якога і адбудзецца прэм’ера «
Гэты праект — яшчэ адзін доказ таго, што словам і марам з маладосці можна быць верным усё жыццё», —кажа кіраўнік радыё Яўген Вапа.
Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня пачынаючы ад 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце і ў інтэрнэце па ўсім свеце.
Прэзентацыя аўдыёдыска «
19 лютага (нядзеля) у 14.00 у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а).
* * *
Сяргей Вітушка — пісьменнік, гісторык, актор, журналіст, адзін з лідараў нефармальнага моладзевага руху ў