Арганізатарамі сустрэчы выступілі сябры руху «За Маладзечна».

Мэтай пасяджэння было жаданне аб’яднаць мясцовыя дэмакратычныя сілы і разгледзець варыянты супольнай працы, не звяртаючы ўвагі на партыйную прыналежнасць.

Таму прысутнічалі на сходзе як сябры партыі БНФ, АГП, так і беспартыйныя апазіцыянеры з Вілейкі, Мядзела, Валожына, Смаргоні і Маладзечна.

Сталіцу па ўласнай ініцыятыве прадстаўляў намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

У выніку пасяджэння было прынята рашэнне аб стварэнні агульнага рэгіянальнага друкаванага выдання і інтэрнет‑старонкі.

Апазіцыянеры выказалі сваё меркаванне аб немэтазгоднасці правядзення ў бліжэйшым часе Кангрэса дэмакратычных сілаў, заявілі аб падтрымцы руху Аляксандра Мілінкевіча «За свабоду» і вырашылі ўзяць удзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.

Зміцер Панямонаў. Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0