Ганс‑Герт Пётэрынг: Для Беларусі наступае вырашальны момант
Старшыня Еўрапейскага парламенту Ганс‑Герт Пётэрынг (Hans‑Gert Pottering) накіраваў віншаванні з нагоды 25 сакавіка Аляксандру Мілінкевічу і беларускаму народу.
— Для Беларусі наступае вырашальны момант, калі яна мусіць выбраць — альбо рухацца ў бок супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, як гэта зрабілі Грузія і Украіна, альбо заставацца яшчэ больш ізаляванай у якасці апошняй еўрапейскай дыктатуры, — адзначаецца ў лісце старшыні Еўрапарламенту лідэру дэмакратычных сілаў Аляксандру Мілінкевічу.
Ганс‑Герт Пётэрынг падкрэсліў, што «святкаванне Дня Волі будзе важным тэстам для рэжыма Лукашэнкі і пакажа Еўропе наколькі сур’ёзнымі з’яўляюцца ягоныя нядаўнія словы адносна збліжэння з Еўропай.»
«Нягледзячы на трывожныя сігналы, якія ідуць з Мінска пра ціск на грамадзянскую супольнасць ды пераслед апазіцыі і нават яшчэ большае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, я застаюся аптымістам і шчыра веру, што надыйдзе дзень, калі Беларусь нарэшце стане свабоднай, дэмакратычнай і адкрытай краінай», — дадаў старшыня Еўрапейскага парламенту Ганс‑Герт Пётэрынг у лісце да лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Аляксандар Мілінкевіч і Ганс‑Герт Пётэрынг у часе сустрэчы 20 чэрвеня 2006 году. |