Карэспандэнт газэты «La Repubblica» Даніэле Мастраджакама (Daniele Mastrogiacomo), які быў выкрадзены талібамі ў паўднёвым Аўганістане, вярнуўся ўначы ў Рым. У аэрапорце журналіста сустракаў прэм’ер-міністар краіны Рамана Продзі.

Журналіста выкралі 5 сакавіка, калі ён ехаў у кантраляваную талібамі правінцыю Хэльманд на загадзя ўзгодненае інтэрвію з талібскімі лідэрамі. Талібы абвінавацілі яго ў шпіянажы і пагражалі забойствам. На вачах журналіста забілі ягонага аўганскага кіроўцу. Узамен за вызваленьне італьянца талібы патрабавалі вызваленьня з аўганскіх турмаў сваіх паплечнікаў. Паводле непацьверджаных дадзеных, іх патрабаваньні былі выкананыя і волю атрымалі 5 талібаў.

Вольга Данішэвіч паводле rzeczpospolita.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0