У расейскім Прымор'і сканалі тры мясцовыя жыхары, якія маніліся ў заклад выпіць чым болей гарэлкі.
Як расказалі ў АУС Пагранічнага раёну, два жыхары сяла Пагранічнае і два жыхары сяла Соф'е-Аляксееўскае пайшлі ў заклад, хто зь іх болей вып'е. На кон паставілі крыху больш за 2 тысячы расейскіх рублёў (гэта каля 75 даляраў). Канкурсантаў падбадзёрвалі мясцовыя заўзятары. Спустошыўшы 15 пляшак саракаградуснай, ні разу не закусіўшы, кампанія з чатырох сябрукоў «адключылася».
Брыгада хуткае дапамогі канстатавала сьмерць трох супярэчнікаў 1977, 1975 і 1972 гадоў народзінаў і павезла ратаваць яшчэ аднаго небараку 1982 году народзінаў, які яшчэ быў жывы.
Сьледзтва доўжылася больш як месяц. Экспэртыза вызначыла, што алькаголь быў якасны. Аднак у крыві кожнага з загіблых утрыманьне этылавага сьпірту перавышала дапушчальную норму ў 3-4 разы, што не пакідала супярэчнікам шанцу на выжываньне.
Ілюстрацыя davno.ru