Ад імя Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка — Днём Волі! 25 сакавіка зьяўляецца для беларусаў знакавай, вызначальнай датай ХХ–га стагоддзя і ў цэлым ва ўсёй гісторыі Беларускай нацыі. Нічога няма важнейшага ў жыцьці нацыі як дасягненьне ёю незалежнасьці і стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Такая падзея ўваходзіць ў вечнасьць. Яна грунт, на якім стаім, і пуцяводная зорка па якой ідзем.

Нават цяпер пры антыбеларускім рэжыме і рэпрэсіўнай палітыцы, пэрспэктыву нашага нацыянальнага існаваньня зьберагае нам наша дзяржаўная незалежнасьць. Беражэм яе як агульнае дасягненьне, як найвялікшую каштоўнасьць і найвялікшую заваёву народа.

Жыве Беларусь!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0