Падчас сьвяточнага мітынгу Дня Незалежнасьці кіраўніком Аргкамітэту 25 Сакавіка Вінцуком Вячоркам былі названыя ляўрэаты прэміі Партыі БНФ. Нагадаем, што штогадовая прэмія была заснаваная Партыяй БНФ некалькі месяцаў таму. Атрымаць яе можна ў адной з трох намінацыяў.

Так, па выніках 2006 году ў намінацыі «Грамадзкая чыннасьць» ляўрэатам стаў Павал Севярынец (за палітычную дзейнасьць і публіцыстыку), у намінацыі «Культура» перамог лідэр гурта «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі (за аднаўленьне гістарычнай спадчыны), а ў намінацыі «Адукацыя й навука» — Зьміцер Колас (за ўнікальныя беларуска‑ангельскі й беларуска‑нямецкі слоўнікі). Адмысловай прэміяй пасьмяротна ўганароўваецца Валер Дашкевіч (за аналітычныя працы па палітыцы й эканоміцы).

Прэс-група Партыі БНФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0