Выходныя чакаюцца такія ж сухія ды цёплыя.

28 і 29 сакавіка ў Менску ўстаноўлены тэмпературныя рэкорды.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, 29 сакавіка слупок тэрмометра падняўся да адзнакі плюс 15,8 градуса. Ранейшы абсалютны максімум складаў 14,6 градуса (у 2002 годзе).

28 сакавіка ў сталіцы быў пабіты рэкорд 34‑гадовай даўніны. Паветра прагрэлася да 14,9 градуса супраць 14,1 градуса ў 1973 годзе.

30 сакавіка ў Мінску чакаецца да 15 градусаў цяпла. Абсалютны максімум гэтага дня — плюс 17,5 градуса (у 1968 годзе).

Сонца і на выходных будзе клікаць на вёску.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 31 сакавіка будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер ноччу слабы, днём паўночны, 4‑9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°C, па паўднёвым усходзе да плюс 5°C, днём плюс 10‑16°C.

Заўтра ў Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер ноччу слабы, днём паўночны, 4‑9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°C, днём плюс 13‑15°C.

У наступныя двое сутак, 1 і 2 красавіка, у Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. 2 красавіка вецер паўночны з пераходам на заходні, 3‑8 м/с. Тэмпература паветра: 1 красавіка ноччу мінус 2 — плюс 4°C, днём плюс 8‑14°C; 2 красавіка ноччу мінус 3 — плюс 3°C, днём плюс 10‑15°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?