Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што здыманне «Белтрансгазам» 18‑даляравай надбаўкі на прыродны газ, які адпускаецца спажыўцам, адмоўна можа адбіцца на ходзе перамоўнага працэсу па стварэнні газатранспартнага СП з Газпромам і ў выніку прывесці да росту цаны на газ для Беларусі.

«Калі не памыляюся, гэтая 18‑даляравая надбаўка была ў ацэнцы бізнэсу, і ствараць форс‑мажорнае становішча я б, слова гонару, не хацеў», — заявіў расейскі амбасадар, адказваючы ў пятніцу на пытанне «Інтэрфакса».

«Наколькі я цямлю, у падпісаным газавым пагадненні гаворыцца, што калі такія рэчы здараюцца па такім паказчыку, то цана газу неадкладна можа стаць 201 даляр за 1 тыс. кубаметраў», — сказаў А.Сурыкаў. «Таму гэтага рабіць не трэба», — лічыць ён.

Па яго словах, «не трэба бурыць бізнэс, бо гэта СП, і там, як мінімум, прыбытак павінен палавініцца». «Мабыць, 18 даляраў фармуюць прыбытковую працу «Белтрансгаза». Калі хочуць атрымаць стратную, то я гэтага не разумею», — заявіў дыпламат. Пры гэтым ён выказаў перакананасць, што «бакі дамовяцца, і цягам першага паўгоддзя «Белтрансгаз» і Газпром сфармуюць сумеснае прадпрыемства».

Акрамя таго, А.Сурыкаў адзначыў, што расейскі бок у свой час «пагадзіўся з крайнімі ацэнкамі кошту «Белтрансгаза» на ўзроўні 5 млрд. даляраў». Хоць, па яго словах, «па папярэдніх ацэнках кошт «Белтрансгаза» ацэньваўся на ўзроўні ад мінус 480 млн. даляраў да плюс 5,3 млн. даляраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?