Сёння раніцай ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцця заўчасна памёр наш калега, сябра БАЖ Валер Задаля.

Валер Задаля нарадзіўся 15 сакавіка 1953 году. Працаваў рэдактарам наваградзкай газеты «Новае жыццё», намесьнікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Горадні. Сябар БАЖ з 1997 году. Сябра ПЭН‑Цэнтру. На пасадзе намесьніка старшыні Таварыства Беларускай Школы, якую займаў апошнія гады жыцьця, займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасьцю: стварыў «Літаратурную гасьцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг мясцовыя газэты, рупіўся пра адукацыю маладых журналістаў.

Калегі і сябры выказваюць глыбокія спачуваньні сям’і Валера Задалі. Для журналісцкай супольнасьці Гарадзеншчыны ягоная сьмерць —нечаканая і непапраўная страта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?