Галоўны рэдактар «Звязды» папрасіўся ў адстаўку месяц таму і сышоў у адпачынак. У сераду стала вядома, што калегія Міністэрства інфармацыі вырашыла "прыняць просьбу да ведама", але не задаволіць.

Адстаўка Наркевіча выклікала непакой сярод супрацоўнікаў выданьня. Уладзiмiр Наркевiч трымаўся на сваёй пасадзе пры ўсіх рэжымах, ад 1988 году. Многія расцанілі ягоны крок як знак, што ціск на рэдакцыю з боку ідэалягічных органаў робіцца невыносным. Дагэтуль Наркевічу ўдавалася заставацца ўбаку ад прапагандысцкіх кампаній, абмяжоўваючыся выдрукам «абавязковых матэрыялаў» БЕЛТА, нацыянальнага сходу і мясцовых саветаў. Штопраўда, яны часам займаюць палову газэтнай плошчы.

Наркевічу ўдавалася захоўваць пазнавальнае аблічча газэты, нягледзячы на падзеньне цікавасьці чытачоў да традыцыйнай прэсы. Наклад газэты пры ім дасягнуў свайго піку на хвалі беларусізацыі ў 1994 годзе (207 000 экзэмляраў). Ад таго часу ён нязьменна зніжаўся, і на сёньня складае 37 000 асобнікаў — другі пасьля "Настаўніцкай газеты" паказчык сярод беларускамоўных выданьняў краіны. Аўдыторыя газэты пераважна вясковая і немаладая.

Свайго рашэньня У.Наркевіч не каментуе, тлумачыць яго коратка — станам здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?