Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў штат Нью-Ёрк зонай стыхійнага бедства і ўвёў там рэжым надзвычайнага становішча пасля таго, як ураган «Сэндзі» у ноч на аўторак абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША.

Шквальны вецер выклікаў паводку і прывёў да транспартнага калапсу і адключэння электрычнасці ў Нью-Ёрку. У выніку ўдару стыхіі ў ЗША і Канадзе загінулі прынамсі 16 чалавек.

Агульная колькасць ахвяр «Сэндзі», уключаючы краіны Карыбскага басейна, перавысіла 70 чалавек.

У Нью-Ёрку адзначана моцная паводка — узровень вады ў адным з раёнаў горада падняўся амаль на чатыры метры, затопленымі апынуліся тунэлі гарадскога метро.

Улады акругі Берген у штаце Нью-Джэрсі праводзяць масавую эвакуацыю жыхароў з-за рэзкага павышэння ўзроўню вады, выкліканага, як мяркуецца, прарывам дамбы.

Тым часам у Нью-Ёрку, у пацярпелым ад паводкі раёне Квінс, пажарам знішчана каля 50 дамоў. Як паведамляюць улады горада, толькі там без электрычнасці засталіся амаль 2 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?