Сёньня Мёрскі раённы суд (Віцебская вобласць) прысудзіў актывісту Маладога Фронту Раману Васільеву 5 сутак арышту па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства». Рамана даставілі ў суд з Мёрскага цэнтральнага шпіталя.
Актывісту стала кепска падчас судовага пасяджэння ўчора, і ён быў дастаўлены ў шпіталь з дыягназам «гіпертанічны крыз». Каля 14 гадзінаў Рамана выпісалі са шпіталя, уручылі позву ў суд на сёння і даставілі ў суд.
Рамана Васільева затрымалі ў суботу на выездзе з Мёраў, калі ён вяртаўся ў Мінск пасля вяселля Міколы Дземідзенкі. Разам з ім быў затрыманы Зміцер Крамянецкі, ён учора быў асуджаны на 5 сутак.
0
0
0
0
0
0