Адзін зь лідэраў незарэгістраванага «Маладога фронту» Барыс Гарэцкі атрымаў учора пазоў у суд Савецкага раёну на 8 траўня. Нагода — атрыманьне пазову на судовае паседжаньне, дата якога пакуль невядомая. Па яго словах, крымінальную справу супраць удзельнікаў арганізацыі будзе весьці іншы судзьдзя, чым меркавалася раней, — Аніскевіч.
Нагадаем, што па справе незарэгістраванай моладзевай арганізацыі праходзіць шэсьць чалавек — Насьця Палажанка, Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі, Яраслаў Грышчэня.
Маладым людзям інкрымінуецца арт. 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), паводле якога прадугледжваецца або штраф, або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў.