Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка павіншаваў з 40‑годдзем заслужанага артыста Расіі Філіпа Кіркорава.
«Мы ведаем і цэнім Вас як даўняга і добрага сябра Беларусі. Кожны Ваш прыезд на беларускую зямлю ператвараецца ў сапраўднае свята для шматлікіх прыхільнікаў, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў віншаванні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.
Фота Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі кірмаш у Віцебску»
0
0
0
0
0
0