Сёньня цягам дзьвюх гадзінаў менчукі маглі назіраць даволі рэдкую астранамічную зьяву — гало.
Гало (ад грэцкага χαλοσ — круг, дыск) — сьветлыя кругі, дугі, стаўпы, плямы вакол або каля дыскаў Сонца й Месяца.
Гэтая зьява выклікаецца праламленьнем і адбіцьцём сьвятла ледзянымі крышталікамі, якія знаходзяцца ў атмасфэры.
Даўней гало, як і многім астранамічным зьявам, надавалі містычнае значэньне благіх знакаў.
Фота з блогу uliska.livejournal.com
0
0
0
0
0
0